Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
06.04 Навіны.

Прямой эфир

В эфире: Микулич Надежда - Зорачка (dance)

Адзіную сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі створаць у Беларусі (аўдыё)

27 Мар 2017 0
Адзіную сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі створаць у Беларусі (аўдыё)

Гэтае пытанне абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка даручыў дадаткова прапрацаваць некаторыя аспекты, звязаныя з практычнай рэалізацыяй праекта. Як адзначаюць спецыялісты, усе развітыя краіны даўно рэалізавалі такія праекты ў той ці іншай форме.
Сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі ў Беларусі ствараецца не на пустым месцы. Ужо ёсць пэўныя элементы гэтай сістэмы, у тым ліку аб'екты, абсталяваныя відэакамерамі, лініі перадачы даных, серверы, лакальныя сеткі. Сістэма ствараецца, каб гэта ўсё аб'яднаць.
Гэтае рашэнне ў інтэрв'ю Першаму нацыянальнаму каналу Беларускага радыё пракаменціраваў эксперт у сферы бяспекі Аляксандр Цішчанка.

«Падобныя ідэі развіваліся яшчэ ў пачатку 90-ых, калі пытанні грамадскай бяспекі стаялі досыць востра. На сённяшні момант сістэма бяспекі мае вельмі шмат рэсурсаў, звязаных з кантролем, выяўленнем, але яны пакуль разрозненыя і знаходзяцца, так бы мовіць, у ведамасных напрамках. Ідэя стварыць больш адзіную сістэму - гэта, напэўна, самы сучасны погляд на пытанні грамадскай бяспекі. У дадзеным выпадку вырашаюцца пытанні, у першую чаргу, папярэджання, кантролю, аператыўнага рэагавання, больш аптымальнага выкарыстання сіл і сродкаў.
У прынцыпе мы самі ўжо - грамадзяне - выкарыстоўваем падобныя рэсурсы індывідуальна. Дапусцім, тыя ж самыя відэарэгістратары, пытанні, звязаныя з нейкімі мабільнымі дадаткамі, у тым ліку нават навігацыя - паказвае, дзе якія пробкі ёсць на дарогах і гэтак далей. Такім чынам, гэта больш шырокі фармат пад адзіным пачаткам у адзінай сістэме. Да таго ж гэта дазваляе больш выразна арыентавацца, больш аператыўна праводзіць праверкі, у тым ліку гэта нейкія пытанні дакументавання альбо паскарэння працэсу даказвання падчас расследаванняў якіх-небудзь супрацьпраўных дзеянняў».

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.