Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
19.32 "Вітаем, віншуем...
В эфире: Майданов Денис - Ничего не жаль

Афіша “Тэатра Беларускага радыё” 18-24.07.2016

18 Июл 2016 0
Афіша “Тэатра Беларускага радыё” 18-24.07.2016

18 ліпеня – радыёпастаноўка “Дубы” паводле аднайменнага апавядання народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Год запісу – 1958-ы.
19 ліпеня -- радыёспектакль “Пра Якуба і пра Квету” паводле аднайменнай аповесці чэшскага пісьменніка Паўла Францоўза. Рэжысёр – Валянціна Кернажыцкая. У галоўных ролях – артысткі Маргарыта Громава і Рэгіна Дамброўская. Год запісу – 1981-ы.
20 ліпеня -- інсцэніраванае апавяданне народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа “У гарах дажджы”.  Выканаўца – народны артыст Беларусі Павел Дубашынскі. Рэжысёр Эма Зайцава. Год запісу – 1969-ы.
21-22 ліпеня -- радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага “Порт-Артур” паводле аднайменнага рамана пісьменніка Аляксандра Сцяпанава. Рэжысёр – Васіль Фёдараў. Год запісу – 1954-ы. Ролі выконваюць народныя артысты Беларусі Аляксандр Кістаў, Іосіф Лакштанаў, Рыгор Качаткоў,  Яўген Карнаухаў,  народны артыст СССР Яўген Палосін, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Ганна Абуховіч, Генадзь Някрасаў, Іосіф Ражба і іншыя.
23-24 ліпеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа “Несцерка” паводле  п’есы драматурга Віталя Вольскага. Рэжысёр-пастаноўшчык Навум Лойтар.  У галоўнай ролі Несцеркі – народны артыст СССР Аляксандр Ільінскі. Год запісу – 1955-ы.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.