Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
12.05 "Акцэнты".
В эфире: - АКЦЭНТЫ

Аляксей Хлястоў: «Мне патэлефанаваў Максім Алейнікаў і сказаў: я ведаю, што ты шукаеш песні...» – «Дыскавод», 16.12.2018

14 Дек 2018 0
Аляксей Хлястоў:  «Мне патэлефанаваў Максім Алейнікаў і сказаў: я ведаю, што ты шукаеш песні...» – «Дыскавод», 16.12.2018

Роўна 15 гадоў таму на паліцах беларускіх музычных крам з'явіўся дэбютны альбом Аляксея Хлястова «Ответь мне почему», і адразу пабіў усе магчымыя і немагчымыя рэкорды. Першую тысячу асобнікаў скупілі літаральна за два дні, а дыск потым назвалі адным з самых камерцыйна паспяховых за ўсю гісторыю беларускай сучаснай музыкі.
«Мы хацелі, каб гэтыя песні пайшлі ў народ», – згадвае Аляксей Хлястоў. Уласна, так і атрымалася: многія кампазіцыі да гэтага часу гучаць на радыёстанцыях. Амаль усе яны сталі хітамі сучаснай беларускай поп-музыкі.
16 снежня ў 20-20 у праграме «Дыскавод» разам з Аляксеем Хлястовым мы прыгадаем гісторыю стварэння яго першага альбома.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.