Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
07.30 "Духоўнае слова"...
В эфире: - Духоўнае слова

Чым адметны «Вішнёвы сад» Музычнага театра? – «Творчы вечар», 13.03.2019 (аўдыё)

13 Мар 2019 0
Чым адметны «Вішнёвы сад» Музычнага театра? – «Творчы вечар», 13.03.2019 (аўдыё)

Cярод спектаклей, якія былі адзначаны Нацыянальнай тэатральнай  прэміяй Беларусі-2018 – спектакль Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра «Вішнёвы сад». Эксперыментальная пастаноўка  рэжысёра-харэографа Сяргея Мікеля заваявала адразу некалькі прызоў у намінацыях «Лепшы спектакль балета» і «Лепшая работа пастаноўшчыка ў музычным спектаклі».
Чэхаўская класічная п'еса – увасабленне духоўных каштоўнасцяў, сэнсу жыцця ў час пералому эпохі. Яна закранае няпростыя чалавечыя  ўзаемаадносіны і пакідае пытанні: хто  я?  Чаму я? Якім я буду ў будучыні?
Чаму малады харэограф Сяргей Мікель вырашыў шукаць адказы на гэтыя  пытанні і гаварыць з гледачамі на гэту тэму праз мову балетнага жанру, – ён адкажа сам аўтару праграмы Яне Хадоска. Таксама госці «Творчага вечара» – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі кампазітар Алег Хадоска, мастак-пастаноўшчык Любоў Сідзельнікава і артысты балета Алена Германовіч і Вікторыя Каралёва.
«Творчы  вечар», эфір ад 13 сакавіка.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.