Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
11.20 "Маладыя таленты...
В эфире: - МАЛАДЫЯ ТАЛЕНТЫ БЕЛАРУСИ

Дзень нараджэння ў прамым эфіры – “Нясумны перапынак”, 31 жніўня 2016

31 Авг 2016 0
Дзень нараджэння ў прамым эфіры – “Нясумны перапынак”, 31 жніўня 2016

31 жніўня госцем “Нясумнага перапынку” стане вядомы дырыжор Вялікага тэатра Беларусі Вячаслаў Воліч. Неардынарная асоба, таленавіты чалавек, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, а таксама спецыяльнай прэміяй прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, - ён удзельнічае ў розных музычных праектах, супрацоўнічае са шматлікімі калектывамі, сярод якіх Музычны акадэмічны тэатр імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі ў Маскве. А літаральна днямі ў творчай біяграфіі маэстра з’явілася новая старонка – ён стаў галоўным дырыжорам Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Дарэчы, адразу пасля рэпетыцыі з калектывам, у свой Дзень нараджэння 31 жніўня, Вячаслаў Воліч і завітае ў студыю прамога эфіру.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.