Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
01.20 "Музыка для ўсіх...
В эфире:

Гармонія ў шматдзетнай сям'і - "Сямейнае радыё", 3 жніўня 2016 года

03 Авг 2016 0
Гармонія ў шматдзетнай сям'і - "Сямейнае радыё", 3 жніўня 2016 года

Сёння ў нашай краіне 2 мільёны 700 сямей. Зараз, па статыстыцы, нараджаецца больш другіх і трэціх дзяцей, а не першынцаў, як гэта было раней. Беларусы ствараюць больш шматдзетных сямей. Для таго, каб сямей было больш, а яшчэ і шматдзетных, безумоўна, неабходны фінансавы падмурак і магчымасць вырашэння жыллёвага пытання. З боку дзяржавы - падтрымка: 11 відаў выплат пры нараджэнні дзяцей, дэпазітныя рахункі для шматдзетных, магчымасці сацыяльнага абслугоўвання. Як вядома, са жніўня павялічыўся  памер дзіцячых дапамог і выплат.
Але паназірайце як-небудзь за шчаслівай шматдзетнай сям’ей і самі упэўніцеся, галоўнае, для такіх бацькоў – любоў да дзяцей. Яна - аснова.
3 жніўня ў праграме "Сямейнае радыё" якраз і будзем абмяркоўваюць, чым кіруюцца шматдзетныя бацькі, калі выбіраюць для сябе менавіта такі шлях? Паворым пра тое, якой дружнай, вясёлай, пазітыўнай можа быць шматдзетная сям’і. І госці праграмы - таму прыклад. У іх сям’і, дзе, падаецца, шчасце памножанае на колькасць дзяцей, дзе пануе атмасфера любові і гармоніі. І ў такой атмасферы растуць дзеці. А жанчына можа рэалізаваць сябе не толькі у выхаванні, але і ў сваіх захапленнях. Шматдзетныя мамы і таты падзеляцца сваімі сакрэтамі сямейнага шчасця і адкажуць на важныя для многіх пытанні, як размяркоўваюць час на сям'ю і асабістыя праекты.
Слухайце праграму на нашай хвалі у 11.10 і 17.10.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.