Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
00.10 "Музыка для ўсіх...
В эфире: Enrique Iglesias - Hero (MetroMix)

Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Людміла Лук’яновіч (г.Кіраўск, Магілёўская вобласць)

03 Окт 2016 0
Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Людміла Лук’яновіч (г.Кіраўск, Магілёўская вобласць)

Марыце стаць госцем нашага эфіру? Гэта проста! Дасылайце нам свае кароткія гісторыі і фотаздымкі, звязаныя з Беларускім радыё, і заваёўвайце сімпатыі на нашай старонцы ў Facebook! Пераможцы будуць запрошаныя да ўдзелу ў перадачы “Звычайныя гісторыі”!

Людміла Лук’яновіч (г.Кіраўск, Магілёўская вобласць):
“Радыё ў доме маіх бацькоў у Мінску з’явілася недзе ў 50-х гадах. Гэта быў падарунак майму тату - інжынеру-будаўніку. Прыёмнік даволі вялікі, і чамусьці... ружова-чорны! Нават суседзі прыходзілі паглядзець на гэты цуд! Мы з сястрою ганарыліся, што ў нашай сям’і ёсць такая патрэбная і прыгожая рэч!
Вечарамі мы з бацькамі слухалі па радыё розныя спектаклі. Песні ў выкананні Пятра Лешчанкі, Клаўдзіі Шульжэнка, Веліканавай, Мардасавай!
Як і цяпер перад вачыма – этажэрка, на ёй - аздобленыя мамінымі рукамі сурвэткі, на паліцах - кнігі, а на верхняй - радыё..!”

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.