Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
11.10 "Сямейная прагра...
В эфире: - Сямейная_праграма

Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Марыя Станіславаўна Саўко (г. Масты)

17 Окт 2016 0
Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Марыя Станіславаўна Саўко (г. Масты)

Марыце стаць госцем нашага эфіру? Гэта проста! Дасылайце нам свае кароткія гісторыі і фотаздымкі, звязаныя з Беларускім радыё, і заваёўвайце сімпатыі на нашай старонцы ў Facebook! Пераможцы будуць запрошаныя да ўдзелу ў перадачы “Звычайныя гісторыі”!

Марыя Станіславаўна Саўко (г. Масты):
" У 1960 годзе ў нашу вёску Пескаўцы Лідскага раёна правялі радыё. Заставалася толькі набыць радыёпрыёмнік. У нядзелю мая мама паехала ў гарадскі пасёлак Жалудок, каб яго купіць. За 15 кіламетраў. На веласіпедзе!
І якраз у той дзень была наша чарга пасвіць кароў. Мама паабяцала, што хутка вернецца, і я, 11-ая дзяўчынка, пагнала статак на пашу. Давялося пасвіць да самага вечара, таму што мама па нейкіх прычынах не змагла рана вярнуцца.
Прыгнала я кароў і бягом у хату! Там жа - радыё! Чую голас дыктара: “Мы перадавалі апошнія паведамленні..” І ўсё заціхла... Я ледзь не заплакала. Выбегла з хаты, стала маму дакараць за тое, што я ўсё прапусціла. Мама мяне супакоіла. І праз нейкі час з радыё загучалі песні ў выкананні Марыі Мардасавай.
А яшчэ ў тыя гады ў нашай вёсцы казалі, што ў хаце трэба размаўляць ціха, калі на сцяне ўключана радыёкропка, бо там... усё чуюць”.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.