Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
14.10 "Настрой!" (прац...
В эфире: Open Space - Сделай шаг

Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Наталля Еўстаф’еўна Іванкевіч (вёска Вішнёва Валожынскага раёна)

20 Янв 2017 0
Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Наталля Еўстаф’еўна Іванкевіч (вёска Вішнёва Валожынскага раёна)

Хачу прыгадаць той час, калі з’явіліся першыя транзістарныя прыёмнікі “Альпініст”. Юнак, у якога была такая “раскоша”, карыстаўся асаблівай павагай у дзяўчат.
А першай сямейнай пакупкай у нас з мужам быў прыёмнік “Океан”. Ён каштаваў 135 рублёў! Гэта былі дзве сярэднія месячныя зарплаты! Прыёмнік працаваў і ад электрычнасці, і ад батарэек, таму зручна было браць і ў поле на працу, і да рэчкі, калі адпачывалі.
...Трохі памятаю, як дзядуля трымаў каля вуха нейкую чорную трубачку з правадкамі. Мама казала, што дзядуля слухае радыё...
А потым, калі мне было гадоў пяць тата прынёс жоўтую скрыначку... Прыёмнік “Рыга”. У акенцы запалілася святло і з'явіліся літары. Цяпер я разумею, што гэта былі назвы радыёхваль. Мы слухалі свае любімыя праграмы.Тата - апошнія паведамленні, мама - канцэрты па заяўках, а я - дзіцячыя.
Памятаю, як мы, слухаючы радыё, запісвалі словы песен, якія тады гучалі. Першы раз пішаш, што паспела, у другі - дадаеш новыя радкі, у трэці - яшчэ! І вось так амаль што гатовая песня! Можна спяваць! Мелодыя запаміналася неяк адразу.
Не забуду і паведамленне ТАСС 12 красавіка 1961 года. Гэта была раніца, 10 гадзін. Перыпынілі перадачу і пачуўся гучны голас Левітана ”Передаём сообщения ТАСС! Работают все радиостанции Саветского Союза!”
А яшчэ, памятаю, пужалася, калі па радыё... моцна крычалі! Спачатку вельмі хуценька аб нечым гаварылася, потым праз нейкія хвіліны людзі і той вядучы ўжо крычалі на ўсю моц! Дарослыя мне патлумачылі - гэта ж па радыё трансліруюць матч па футболу..!

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.