Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
22.10 "Тэатр Беларуска...

Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Валянціна Іванаўна Пякарская (вёска Сянькоўшчына Слонімскага раёна)

16 Фев 2017 0
Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Валянціна Іванаўна Пякарская (вёска Сянькоўшчына Слонімскага раёна)

Без радыё не ўяўляю сябе. Гэта галоўны мой субяседнік, інфарматар і проста сябар...
Памятаю радыё ў бацькоўскай хаце з’явілася, калі я вучылася ў пачатковай школе (гэта былі 50-я гады)... Чорны прамавугольнік, працаваў на вялікіх батарэйках. Здаецца  “Іскра” называўся. Да нас прыходзілі татавы і маміны сябры, каб паслухаць навіны. Мабыць у вёсцы паблізу радыё было толькі ў нас.
Потым, калі вучылася ў 10-11 класах (гэта 64-65 гг.) радыё стала правадным. Не змаўкала ў хаце ніколі. Я сядзела за ўрокамі дапазна, але радыё мне не перашкаджала. Слухала асобныя перадачы. І песні. Тады гучалі "Бирюсинка", "Девчонки танцуют на палубе", "Как тебе служится" і інш.
Памятаю, тата казаў: “Дачушка, час класціся спаць, заўтра ж ў школу!..” А я гатова была не выспацца, абы толькі паслухаць любімыя перадачы.
Любоў да радыё не прайшла з гадамі. Не выключаецца яно і цяпер. Слухаю толькі Першы канал! Калі яшчэ працавала (а я настаўніца рускай мовы і літаратуры) па магчымасці выкарыстоўвала матэрыялы перадач для школьнікаў у сваёй рабоце”.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.