Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
09.06 "Пра надвор'е і ...
В эфире: - Пра надвор'е і не толькі

Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Іван Ціханавіч Бяркоў (Мінск)

26 Сен 2016 0
Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Іван Ціханавіч Бяркоў (Мінск)

Марыце стаць госцем нашага эфіру? Гэта проста! Дасылайце нам свае кароткія гісторыі і фотаздымкі, звязаныя з Беларускім радыё, і заваёўвайце сімпатыі на нашай старонцы ў Facebook! Пераможцы будуць запрошаныя да ўдзелу ў перадачы “Звычайныя гісторыі”!

Іван Ціханавіч Бяркоў (Мінск):
"Па прафесіі я інжынер радыёсувязі. У свой час скончыў тэхнікум, затым Ленінградскі інстытут сувязі. Па размеркаванні трапіў у Мінск. З 1960 года працаваў (на розных пасадах) - на Мінскім электрамеханічным заводзе, аб’яднанні “Агат”, у навукова-даследчым інстытуце сродкаў аўтаматызацыі.
Калі вучыўся ў тэхнікуме электрасувязі ў Харкаве, на апошнім курсе - а гэта было ў 1955 годзе - абвясцілі тэмы дыпломных работ. Адна з іх - “Радыёфікацыя аб’яднаных калгасаў”. Мне яна спадабалася, тут жа ўзнікла думка... І я пайшоў да дырэктара вучылішча, маўляў так і так, дазвольце такое ўдакладненне...”Радыёфікацыя аб’яднанага калгаса “Запавет Ільіча” Каранеўскага раёна Курскай вобласці”. На што дырэктар адказаў: “ Тэмы прыслала Масква...Трэба зноўку ўзгадняць...”
І ўсё ж ён маю ідэю падтрымаў. Праз пэўны час Масква пацвердзіла тэму дыпломнай, яна стала імянной!
Калгас “Запавет Ільіча”- гэта мае родныя мясціны. Сяло Любімаўка, Курская вобласць Расіі. Там я і практыку праходзіў. А вось ажыццяўляць мой праект па радыёфікацыі давялося іншым. Справа ў тым, што я трапіў у лік тых выпускнікоў, якія мелі права без экзаменаў паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы: памятаеце былі некалі “пяціпрацэнтнікі”? Я не мог не скарыстаць такую выдатную магчымасць і стаў студэнтам вышэйшай навучальнай установы. Вучыўся ў Ленінградзе.
Прыемна, што менавіта па маім праекце радыёфіцыравалі маё роднае сяло! Трэба было скласці падрабязную схему, улічыць кожную хату і хатку... Але ж я сваю Любімаўку ведаў да дробязяў. Праз год пасля абароны дыплома ў маім сяле загаварыла радыё!"

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.