Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
01.10 "Спецыяльны прае...
В эфире: - Малая радзіма

Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Вера Васільеўна Рудзянкова (Красная Буда, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць)

26 Сен 2016 0
Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Вера Васільеўна Рудзянкова (Красная Буда, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць)

Марыце стаць госцем нашага эфіру? Гэта проста! Дасылайце нам свае кароткія гісторыі і фотаздымкі, звязаныя з Беларускім радыё, і заваёўвайце сімпатыі на нашай старонцы ў Facebook! Пераможцы будуць запрошаныя да ўдзелу ў перадачы “Звычайныя гісторыі”!

Вера Васільеўна Рудзянкова (Красная Буда, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць):
"Прыгадваю выпадак са студэнцкіх гадоў. Было гэта ў далёкім 1957 годзе. Я - на трэцім курсе ляснога тэхнікума. Жылі на кватэры: я, мая сяброўка Тамара і яе родны брат Іван. Ён быў намнога старэйшы за нас, вучыўся ў тэхнікуме пасля арміі. Усе трое  з адной вёскі. Да тэхнікума было недзе кіламетраў 15. Кожную суботу ішлі пешшу дадому за ежай. Стыпендыя ў той час, як цяпер памятаю - 17 рублёў у месяц, за кватэру трэба было заплаціць па 5 рублёў кожнаму, таму на ежу грошай амаль што не заставалася.
Увосень на калгасным кані мама прывозіла мяшок бульбы, квашаную капусту, гуркі. Цэлае багацце! Іншыя студэнты і гэтага не мелі.
Прадукты мы строга размяркоўвалі на кожны дзень. Але аднойчы пралічыліся. Апошні кавалачак хлеба раздзялілі... Рэшткі малака развялі вадой... Можна сказаць - спаласнулі банку... Мы з Іванам выпілі, Тамара ж наадрэз адмовілася...
Памятаю якраз у той момант у пакоі радыё гаварыла. І песня пачулася - ды такая завадная! Полька беларуская! Мы з Іванам нават у скокі пусціліся! Стала весела! Ды так, што і пра голад здаецца забыліся! Так і пабеглі на заняткі.
А вечарам (была субота!) зноўку адправіліся пешшу дадому за прадуктамі. Звычайна мама чакала мяне з малочна-гарбузовай кашай, прыгатаванай у печы ці частавала дранікамі! Са смятанай! Гэта было так смачна!
Жыццё склалася так, што мы ўсе трое працавалі ў Магілёўскай вобласці, толькі ў розных раёнах. Сустракаліся сем’ямі, часта ўспаміналі тыя галодныя гады студэнцтва і тую банку з рэшткамі малака, разведзенага вадой... І польку беларускую, якая гучала па радыё!
І цяпер, калі мне 78-ы год, радыё - гэта маё жыццё! Як толькі падымаюся раніцою - уключаю радыё. Увесь дзень яно са мной!”

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.