Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
19.00 "Пастфактум".
В эфире:

Крэдыты і плацяжы – у смартфоне, а не ў банку! - «Актуальны мікрафон» 19 жніўня 2016

18 Авг 2016 0
Крэдыты і плацяжы – у смартфоне, а не ў банку! - «Актуальны мікрафон» 19 жніўня 2016

FinTech «забівае» банкі?
Некаторыя эксперты прагназуюць: ужо ў бліжэйшыя 5-10 гадоў інавацыйныя фінансавыя сэрвісы могуць замяніць традыцыйныя банкаўскія ўстановы. І тады мы перастанем хадзіць у банкі – а замест гэтага будзем заходзіць у свае смартфоны і іншыя мабільныя прылады, каб атрымаць крэдыт або правесці плацеж.
На думку іншых, празмернае захапленне найноўшымі тэхналогіямі – не мае ніякага сэнсу. Рэсурсы банкаўскай сістэмы пакуль куды больш моцныя.
Аднак, зусім ад новых тэхналогій банкі не адмаўляюцца - у тым ліку беларускія. Ім у дапамогу – так званы Фінтэх Хакатон, арганізаваны адным з бізнес-клубаў сумесна з некалькімі банкамі і кампаніямі. Падчас яго правядзення ўдзельнікам прапанавалася за 48 гадзін стварыць унікальны прадукт і ўвайсці ў гісторыю банкаўскай сферы Беларусі!
Якія ж цікавыя праекты нарадзіліся ў выніку такога «мазгавога штурму»? Як FinTech прыходзіць у наша жыццё?
Размова з экспертамі – у праграме «Актуальны мікрафон» 19 жніўня. Пачатак эфіру – у 12:05.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.