Слухаць у асобным акне
В эфире: - Здароўе

«Мы зачараваны Беларуссю – сапраўднай еўрапейскай жамчужынай» – «Настрой!», 11.03.2019

11 Сак 2019 0
«Мы зачараваны Беларуссю – сапраўднай еўрапейскай жамчужынай» – «Настрой!», 11.03.2019

Такія словы нярэдка можна пачуць ад шматлікіх гасцей, якія наведваюць нашу краіну, а мы пачулі ад нашых сяброў з адной са Скандынаўскіх краін –Нарвегіі. Для прадстаўнікоў драматычнага тэатра «Брыз» с Осла прыезд у Беларусь стаў яркім эмацыянальным узрушэннем. Пасля гастроляў па рэгіёнах Беларусі яны адзначылі: «Беларусь – блізкая нашаму менталітэту, вашы гледачы – рамантычныя, інтэлігентныя і адукаваныя. Гэта, бадай, лепшая публіка, перад якой нам даводзілася выступаць». 11-га сакавіка тэатр «Брыз» паказвае свой прэм'ерны спектакль «Мост кахання» ў Мінску на сцэне Тэатра-студыі кінаакцёра. Сёння дырэктар і акцёр тэатра «Брыз» Андрэй Антужан (Нарвегія) – госць праграмы «Настрой!» з вядучымі Янай Хадоска і Андрэем Сініцам. Андрэй – вядомы акцёр, музыкант, дызайнер, кліпмэйкер, ўладальнік «Оскара» за дэкарацыі да галівудскіх фільмаў (такіх, напрыклад, як «Фарсаж-5») – адным словам, асоба шматгранная. Другі наш госць – намеснік дырэктара Тэатра-студыі кінакцёра Фёдар Ларыёнаў. Пачатак эфіру – 11 сакавіка ў 13-10.

Каментарыі

Каментарыяў пакуль няма
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.