Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
15.30 "Сямейная прагра...
В эфире: - Сямейная праграма

На Першым нацыянальным канале Беларускага радыё -- з 21 па 27 лістапада 2016 года пройдзе “Юбілейны тыдзень” народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч.

19 Ноя 2016 0
На Першым нацыянальным  канале Беларускага радыё  -- з 21 па 27 лістапада  2016  года пройдзе “Юбілейны тыдзень” народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч.

Яе імя цудоўна ведаюць не толькі дзякуючы купалаўскай сцэне,  якой артыстка аддала шмат гадоў свайго творчага лёсу, але і дзякуючы беларускаму эфіру, у якім голас Марыі Георгіеўны гучыць таксама не адно дзесяцігоддзе.
    У фондах Беларускага радыё захоўваюцца сотні спектаклей і пастановак з удзелам Марыі Захарэвіч, запісана шмат выдатных паэтычных кампазіцый, а таксама празаічных твораў беларускіх і замежных аўтараў.  Ды і сёння Марыя Георгіеўна – жаданы госць нашых эфірных студый. Яна па-ранейшаму прымае ўдзел у прэм’ерных радыёспектаклях і літаратурных праграмах.

Афішу “Юбілейнага тыдня” на Першым нацыянальным  канале Беларускага радыё  складаюць самыя розныя мастацкія праекты з удзелам  Марыі Захарэвіч.
“Тэатр Беларускага радыё” (пачатак у 22.05) прапануе 21 лістапада фрагменты яе знакавых тэатральных спектакляў: “Людзі на балоце” Мележа, “І змоўклі птушкі” Шамякіна, “Характары” Шукшына, “Аптымістыяная трагедыя” Вішнеўскага “Навальніца” Астроўскага, “Традыцыйны збор” Розава, 22 лістапада слухайце ўрывак са  спектакля купалаўскага тэатра “Апошні шанц” па п’есе Васіля Быкава (Паліна Іванаўна), 23 і 24 лістапада -- радыёспектакль “Канец бабінага лета” паводле  аповесці Алеся Асіпенкі (Марыя),  а таксама прагучыць інсцэніраваная паэма Янкі Купалы “Бандароўна” ў выкананні Марыі Захарэвіч і Віктара Тарасава, 25 лістапада – інсцэніраванае апавяданне Івана Мележа “Адна” (Аня), 26 лістапада – кампазіцыя паводле творчасці Уладзіміра Караткевіча “І не знікаць паэтам вечна…”, 27 лістапада – урывак са спектакля купалаўскага тэатра “Тутэйшыя” па п’есе Янкі Купалы (Гануля Зношчыха).
Штовечар, з панядзелка па пятніцу ў 20.17 ў праграме “Паэтычны эцюд”, а таксама ў нядзелю ў 23.00 ў праграме “Дабравесце ад паэзіі” гучаць вершы беларускіх паэтаў у выкананні Марыі Захарэвіч.
Сустрэча з самой юбіляркай чакае слухачоў Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў літаратурным праекце “Нам засталася спадчына” 21 лістапада ў 21.05. Тэма гутаркі --  “Урокі  беларускай  літаратурнай  класікі”.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.