Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
07.00 "Радыёфакт".
В эфире:

Па сутнасці. Пра сяброўства. Радыёблог Алены Швайко (аудыё)

24 Окт 2016 0
Па сутнасці. Пра сяброўства. Радыёблог Алены Швайко (аудыё)

Вітаю вас і запрашаю прыняць удзел ў размове  “Па-сутнасці”.
Наколькі вы заўважылі мяне цікавяць паняцці, з якімі мы сутыкаемся штодня. Сення хачу пагаварыць з вамі пра сяброўства, пра сяброў. Сябраваць мы вучымся  ўсе жыцце, Няма аніякай агульнай формулы, як сябраваць. Наогул, лічыцца, што гэта вялікая духоўная работа – навучыцца сябраваць. Гэта залежыць ад выхавання ў сям'і, ад тых каштоўнасцяў, што закладваюцца з   дзяцінства. Першыя кнігі пра сяброўства таксама з вытокаў маленства. Сябры дзяцінства: адны мары і нават адна жыццевая філасофія. Потым юнацкія гады. Гады студэнцтва. Якраз тады і пазнаецца паняцце сябар — агульныя погляды, інтарэсы. Часам бывае і прафесія аднолькавая. Самы адказны перыяд — гэта сталыя гады, калі пройдзены пэўны жыццевы шлях.
Жылі-былі два сябры, сябравалі з маленства. Калісьці насілі іншы раз і адну кашулю на дваіх, купаліся ў адной рачулцы, марылі, былі гарэзлівыя, ніколі не здраджвалі адно аднаму. Затым лёс раскідаў іх. Адзін скончыў універсітэт і паехаў працаваць за мяжу. Другі застаўся ў Беларусі. Была перапіска, падчас водпуску — доўгія застоллі. І раптам — у сябра, што ў Беларусі, захварэў сын, захварэў цяжка і тут спатрэбіліся грошы — тысячы тры долараў. Кінуўся мужык да сябра. Ан не. Адмовіў. Штосьці гаварыў пра тое, што яму невыгадна такая здзелка, што за мяжой наогул, не даюць у доўг, што жонка супраць. Словам —прычын было шмат, каб сказаць — не, сябар не дапамагу. Дружба скончылася. А можа яе і не было. Адносіны паміж сябрамі сталі іншымі. Праўда сустракаліся, гаварылі пра жыцце-быцце, але той цеплыні, даверу, той душэўнасці ўжо не было.
Яшчэ грэчаскі філосаф Дэмакрыт гаварыў: “Мы не столькі маем патрэбу ў дапамозе сяброў, колькі ў той упэўненасці, што мы яе абавязкова атрымаем.”
Як важна сёння, у прагматычны век, калі многае вымяраецца грашыма і  філасофіяй — ты мне, я табе, мець сяброў, якія, ты ведаеш дакладна, па першым тэлефонным званку прыйдуць да цябе на дапамогу. Не абавязкова  грашовую. Проста прыйдзе сябар, які штосьці падкажа, парадзіць, разгоніць твой смутак і частку праблем возьме на сябе.
Кажуць, сяброў шмат не бывае: адзін, два, тры. Незгодна — есць нават такія сітуацыі, калі чалавека сустрэнеш адзін раз і потым удзячны лёсу за гэту сустрэчу. Ён становіцца тваім анёлам-ахоўнікам на ўсе жыцце, ён становіцца сябрам. Сапраўды, тонкая матэрыя — сяброўства.
Нагадаю іншую сітуацыю. У знаёмай памерла маці. Праз гадзіны тры ў хаце сабраліся ўсе яе студэнцкія сябры, якія гадамі нават не тэлефанавалі. Жылі нават у другім горадзе. Але бяда стала і іх агульнай бядой.  
Я прывяла прыклады, калі сябры не прыходзяць альбо прыходзяць на дапамогу ў крытычныя моманты жыцця. Аднак ёсць і такія сітуацыі, калі зайздрасць становіцца непераадольнай мяжой у адносінах паміж сябрамі. Адзін абараніў дысертацыю, пабудаваў шыкоўны дом, прыгожая жонка і паспяховыя дзеці. Адразу мяняюцца адносіны былога сябра. Заганныя рысы зайздрасці бяруць верх.
Магчыма з гэтымі разважаннямі не ўсе пагодзяцца. Але ж сапраўднае сяброўства ёсць, нягледзячы на час, на грошы, на абставіны…

Аўтарская праграма "Радыёблог" гучыць з панядзелка па пятніцу ў 10.11 і 16.05.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.