Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
10.10 "Музыка для ўсіх...
В эфире: - Радыёблог

Па сутнасці. Што будзе са «Шлюбным дагаворам»? Радыёблог Алены Швайко (аўдыё)

13 Мар 2019 0
Па сутнасці. Што будзе са «Шлюбным дагаворам»? Радыёблог Алены Швайко (аўдыё)

Для сённяшняга радыёблога я выбрала тэму, на мой погляд, цікавую і, як кажуць, жыццёвую. Мая блізкая сяброўка нядаўна паскардзілася, што сын і нявестка зараз знаходзяцца ў шлюбаразводным працэсе. Працэс цяжкі, балючы, нават дзесьці зневажальны. Дастаецца і бацькам з абодвух бакоў. Словам, вінаваты ўсе.
А было такое «высокае» каханне, нарадзілі сына і дачушку. Цяпер вось дзеляць рэчы. Дзеці адназначна застаюцца з маці, а вось кватэра…
І тут я прыгадала размову з некаторымі маладымі людзьмі, што збіраліся ствараць сям’ю. Маўляў, чаму ў Беларусі не ўвесці такі інстытут, альбо ўзаконіць правіла і заключаць пры шлюбе абавязковы  “Шлюбны дагавор”. І ў гэтым дакуменце прапісаць усё да дробязей. Каб пры разводзе было зразумела, каму якая маёмасць. Дзецям таксама штосьці павінна адыйсці. Калі разам нажывалі, таксама папалам. Рахункі ў банку таксама патрэбна падлічыць і падзяліць. А калі муж занадта заможны, то няхай аплочвае пражыванне жонкі да старасці, а дзецям да паўналецця. У гэтай жартаўлівай форме маладзёжнай дыскусіі, пагадзіцеся, ёсць рацыянальнае зерне.
Менавіта шматлікія пісьмы маладых людзей у наш, такі непастаянны, мабільны час, прымусіў дэпутатаў звярнуцца да перагляду асобных норм Кодэксу аб шлюбе і сям’і. А яшчэ гучныя шлюбаразводныя справы замежных багацеяў, зорак ды алігархаў, якраз і прымусілі задумацца.
Дык вось адна з прапаноў па змяненні Кодэксу і датычыцца “Шлюбнага дагавору”. Літаральна на гэтай вясенняй сесіі дэпутаты прыступяць да першага чытання, да разгляду змен, што прапануецца ўнесці. Мяркуецца “Шлюбны дагавор” зрабіць абавязковай атрыбутыкай сямейнага жыцця.
Аднак ёсць і паслабленне. Да прыкладу, можна змяніць гэты дагавор альбо поўнасцю яго скасаваць па рашэнні суда, калі муж ці жонка самі ініцыіруюць гэта. Сярод дэпутатаў ёсць думка, што нормы спрэчныя, хаця і адпавядаюць сучасным тэндэнцыям. Адным словам, дыскусіі чакаюцца гарачыя.
Якія яшчэ змены ў “Кодэксе аб шлюбе і сям’і” чакаюцца? Плануецца ўдасканаліць сістэму апекі і апякунства ў адносінах да непаўналетніх, што прызнаны недзеяздольнымі і да хворых дарослых. Тут на сябе адказнасць ускладаюць некалькі ведамстваў. Напрыклад, тэрытарыяльныя органы аховы здароўя будуць адказваць за недзеяздольных асоб з псіхічнымі захворваннямі. Другая катэгорыя падпадае пад юрысдыкцыю органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Канкрэтызуецца і парадак устаўналення апякунства над дзецьмі, бацькі якіх знаходзяцца за мяжой. Апякунства ў натарыяльнай канторы можна не афармляць блізкім сваякам, калі тэрмін знаходжання за мяжой бацькоў каля года. Больш за год – ужо іншая справа. Тут патрэбна ўсе заканадаўча замацаваць.
І яшчэ адно змяненне плануецца ўвесці ў Кодэкс — прывязаць  запазычанасць па аліментах да бюджэту пражытачнага мінімуму. Павышаецца бюджэт – плаці на сваіх дзяцей больш. Лагічна!
Гэта толькі некаторыя змяненні. Магчыма і не апошнія. Да вясенняй сесіі яшчэ ёсць час – зараз многае ўдакладняецца і рыхтуецца да абмеркавання.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.