Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
05.32 "Пра надвор’е і ...
В эфире: Валчок Егор - Ой гуляйце дзеўкі

«Пакаленне XXI» – 135 выпуск, 13.04.2019 (аўдыё)

12 Апр 2019 0
«Пакаленне XXI» – 135 выпуск, 13.04.2019 (аўдыё)

Больш за дваццаць гадоў аб'ядноўвае таленавітых школьнікаў рэспублікі «Юні-Цэнтр-21», афіцыяльная назва ўстановы – Навукова-даследчы і метадычны цэнтр выкладчыкаў і навучэнцаў пры факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Сярод яго асноўных задач – арганізацыя інтэлектуальных мерапрыемстваў і дадатковае навучанне падлеткаў. Школы юных матэматыкаў, інфарматыкаў, фізікаў і астраномаў выхоўваюць лаўрэатаў гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд.
Удзельнікі чарговага выпуску праграмы «Пакаленне XXI» – дырэктар «Юні-Цэнтра-21» Барыс Задворны, выкладчык кафедры дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Аляксандр Буслаўскі і навучэнцы  ўстановы.
Эфір – 13 красавіка ў 11-20.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.