Слухаць у асобным акне
Прама зараз
09.33 Раніца з Беларус...
В эфире: Маршал Александр - Мы Вернёмся Домой

Панна Doll’я запрашае ў сваю краіну! – «Галерэя», 27.01.2019

25 Сту 2019 0
Панна Doll’я запрашае ў сваю краіну! – «Галерэя», 27.01.2019

Мы трапім з вамі ў незвычайную прастору ...лялек! Задумлівых і не вельмі, з хітрынкай у вачах, і якія вось-вось рассмяюцца! Тут і дамы ў раскошных сукенках, і няўрымслівая дзятва. Ёсць і каларытныя вобразы вядомых акцёраў. Лялькі з тэкстылю і набліжаныя да скульптуры, у жанры “стымпанк”, драўляныя, шарнірныя, фарфоравыя... Звыш 400 экспанатаў з 16 краін прадстаўлены на выстаўцы аўтарскай лялькі, якая праходзіць у Мінску, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Арганізатар і куратар праекта аўтарскай лялькі «Панна Doll’я» – мастачка Надзея Ціганоўская. Слухачам праграмы яна раскажа пра свой свет маленства, свае лялькі, пра тое, як з паўночнага Салехарда апынулася ў Беларусі і за што яе палюбіла. Далучайцеся да прыгожага і казачнага свету дзяцінства і да незвычайнага віду мастацтва лялек! Праграма «Галерэя» з вядучай Валянцінай Стэльмах – 27 студзеня, 11-00.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.