Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
05.32 "Пра надвор’е і ...
В эфире: Пресняков Владимир - Если Нет Рядом Тебя

Панна Doll’я запрашае ў сваю краіну! – «Галерэя», 27.01.2019

25 Янв 2019 0
Панна Doll’я запрашае ў сваю краіну! – «Галерэя», 27.01.2019

Мы трапім з вамі ў незвычайную прастору ...лялек! Задумлівых і не вельмі, з хітрынкай у вачах, і якія вось-вось рассмяюцца! Тут і дамы ў раскошных сукенках, і няўрымслівая дзятва. Ёсць і каларытныя вобразы вядомых акцёраў. Лялькі з тэкстылю і набліжаныя да скульптуры, у жанры “стымпанк”, драўляныя, шарнірныя, фарфоравыя...
Звыш 400 экспанатаў з 16 краін прадстаўлены на выстаўцы аўтарскай лялькі, якая праходзіць у Мінску, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.
Арганізатар і куратар праекта аўтарскай лялькі «Панна Doll’я» – мастачка Надзея Ціганоўская. Слухачам праграмы яна раскажа пра свой свет маленства, свае лялькі, пра тое, як з паўночнага Салехарда апынулася ў Беларусі і за што яе палюбіла.
Далучайцеся да прыгожага і казачнага свету дзяцінства і да незвычайнага віду мастацтва лялек!
Праграма «Галерэя» з вядучай Валянцінай Стэльмах – 27 студзеня, 11-00.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.