Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
15.10 "Спецыяльны прае...
Сейчас в эфире:

Першы дзень новага года сустракаем з Сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі! – «Творчы вечар» 1.01.2019

29 Дек 2018 0
Першы дзень новага года сустракаем з Сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі! – «Творчы вечар» 1.01.2019

1 студзеня ў праграме «Творчы вечар» з Алінай Страшкевіч загучыць прэм’ера! Адмыслова да новага года сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі падрыхтаваў новую канцэртную праграму з удзелам зорак нацыянальнай оперы і аперэты, а таксама хора Белтэлерадыёкампаніі.
Калі вам цікава, як гучыць знакамітае глебаўскае «Адажыа» з «Маленькага прынца» у джазавай апрацоўцы, або як сусветна вядомая прыма Аксана Волкава спявае новую версію Ave Maria, далучайцеся да нашай хвалі ў 21-05!
Галоўны дырыжор аркестра Аляксандр Сасноўскі раскажа пра цікавыя рэпертуарныя знаходкі, узгадае, як сустракаў Новы год за дырыжорскім пультам, запросіць у Брэст на «Студзеньскія музычныя вечары», і канешне, павіншуе ўсіх слухачоў Першага нацыянальнага з Новым, 2019 годам!

Каментарыі

Каментарыяў пакуль няма
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.