Слухаць у асобным акне
Прама зараз
02.05 "Накцюрны".
В эфире: - Накцюрны

“Полацкі сшытак” у праекце “Дыскавод”, 13.01.2019 (аўдыёанонс)

11 Сту 2019 0
“Полацкі сшытак” у праекце “Дыскавод”, 13.01.2019 (аўдыёанонс)

Гэта гісторыя вартая старонак вострасюжэтнага прыгодніцага дэтэктыва, а падзею можна параўнаць хіба што з адкрыццём Троі! Дзякуючы адкрыццю Адама Мальдзіса, 56 гадоў таму свету з’явілася сапраўдная музычная Атлантыда Беларусі — легендарны “Полацкі сшытак». У 1980 годзе “эфект выбуху” замацавала гістарычнае выступленне ансамбля старадаўняй музыкі “Кантабіле”. 6 мая маленькі квінтэт сабраў перапоўненую залу Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дзе ў аранжыроўках Валерыя Фралова і Генрыха Гедыльтэра ўпершыню і прагучаў “Полацкі сшытак”. А праз некалькі месяцаў твор быў запісаны на Беларускім радыё. 13 студзеня ў праграме “Дыскавод” гісторыю эталоннага запісу "Полацкага сшытка" узгадаем з першым яго выканаўцам, заслужаным артыстам Беларусі Віктарам Скарабагатавым. Госцем Аліны Страшкевіч будзе і Аляксей Фралоў – вядомы музыкант, гісторык, сын артыста ансамбля “Кантабіле” Валерыя Фралова. Пачатак эфіру – 13 студзеня ў 20-20.

Каментарыі

Каментарыяў пакуль няма
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.