Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
Сейчас в эфире:

Праграма «Настрой» абяцае быць творчай! – 5.01.2018

04 Янв 2019 0
Праграма «Настрой» абяцае быць творчай! – 5.01.2018

5 студзеня вядучая праекта «Настрой» Таццяна Якушава запланавала для нашых радыёслухачоў дзве нясумных гадзіны прамога эфіру разам з таленавітымі і вядомымі гасцямі. У 13-10 пачнецца сустрэча з сямейна-творчым дуэтам – салісткай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Кацярынай Галаўлёвай і галоўным рэжысёрам тэатра, лаўрэатам Нацыянальнай тэатральнай прэміі, Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта ў галіне музычнага мастацтва, уладальнікам  медаля Францыска Скарыны Міхаілам Панджавідзе.
У другой палове праграмы, пасля 14-00, у студыю завітае аўтар шматлікіх эстрадных песень, музыкі да кінафільмаў, гітарыст, прадзюсар Леанід Шырын.  
Тэлефон у студыі (017)284-87-21, СМС-паведамленні можна будзе даслаць на кароткі нумар 1062.

Каментарыі

Каментарыяў пакуль няма
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.