Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
15.10 "Спецыяльны прае...
В эфире: - Радыёчат

“Радыёфакт” з Максімам Угляніцам, 30.12.2016 (аўдыё)

30 Дек 2016 0
“Радыёфакт” з Максімам Угляніцам, 30.12.2016 (аўдыё)

У перадсвяточнай праграме - самыя адметныя, важныя, яскравыя падзеі адыходзячага 2016 года - праз асобы і факты.
Тэмы праграмы:
Кадравыя прызначэнні года – у Беларусі новае кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта, віцэ-прэм'ер і некаторыя міністры.
Лідзія Ярмошына і Вадзім Дзевятоўскі – пра асаблівасці галоўнай палітычнай падзеі года – парламенцкіх выбараў.
Валянцін Рыбакоў – пра 25 гадоў знешняй палітыкі незалежнай Беларусі.
Алег Румо і Юрый Астроўскі – пра ўнікальныя аперацыі беларускіх урачоў.
Яўген Неўгень і Сяргей Ганчар – пра тое, як беларускія праграмісты заваёўваюць свет.
Барыс Святлоў – пра вынікі Года культуры.
А таксама: каго лічыць персонай года ў сусветнай палітыцы і што азначае ўвядзенне новых грошай у Беларусі?
І галоўны пераднавагодні госць нашай студыі – певень! Яго гаспадар раскажа, у чым сустракаць Новы год і як сябе паводзіць, каб спадабацца гэтай птушцы.
Гэтыя і іншыя факты 2016 года і – традыцыйна – самы падрабязны прагноз надвор'я.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.