Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
15.30 "Сямейная прагра...
В эфире: - Сямейная праграма

Роздум. Свой пасад між народамі. Радыёблог Навума Гальпяровіча (аўдыё)

12 Янв 2017 0
Роздум. Свой пасад між народамі. Радыёблог Навума Гальпяровіча (аўдыё)

Даўно, напачатку мінулага стагоддзя, класік беларускай літаратуры Янка Купала напісаў свае прарочыя радкі:
“Занімай, Беларусь дарагая мая,
Свой пачэсны пасад між народамі…"
Ці ўяўляў тады пясняр нашу сённяшнюю незалежную Беларусь, якая мае ўсе атрыбуты суверэннай дзяржавы, якая заслужыла павагу ў свеце сваімі міжнароднымі ініцыятывамі, якая ажыццяўляе самастойную шматвектарную знешнюю палітыку?..
Пэўна ж, уяўляў, бо спрадвечная мара беларусаў “людзьмі звацца“ (гэта таксама яго радкі) мела на ўвазе і гэты міжнародны пасад.
Штодня мы на нашым Міжнародным радыё "Беларусь" атрымліваем лісты ад нашых слухачоў з самых розных замежных краін. У іх шчырая цікаўнасць да нашай краіны, да беларусаў.
“Я шмат даведаўся пра вашу краіну з вашых перадач, - піша Джон К. са штата Пенсільванія ў Злучаных Штатах Амерыкі, - шмат людзей ў ЗША, якія жадаюць больш даведацца пра Беларусь, краіну, якая да нядаўняга часу была ахутана таямніцай.”
“Мне вельмі спадабалася некалькі дзён таму назад ваша праграма пра Мірскі замак, я пачытаў пра яго ў інтэрнэце, замак вельмі прыгожы і выкананы ў колерах, якія ў Францыі нязвыклыя“, - гэта радкі з ліста Жана-Мішэля Аб’е з Францыі.
“Вашы радыёпаштоўкі аб розных рэгіёнах Беларусі абуджаюць ўва мне жаданне падарожнічаць. Раней не ўдавалася наведаць Беларусь: трэба мець візу, і не тую, што ёсць у нас для паездак унутры шэнгенскай зоны. Але з часам усё можа змяніцца...” , - напісаў нядаўна Міхаэль Ліндлер з Германіі.
Што ж, я думаю, спадар Міхаэль узрадуецца, даведаўшыся, што падпісаны Указ аб бязвізавым парадку ўезду ў Беларусь на 5 сутак праз Нацынальны аэрапорт Мінск для грамадзян 80 дзяржаў.
Указ распаўсюджваецца на 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Боазілію, інданэзію ,ЗША, Японію і іншыя дзяржавы.
Дакумент накіраваны на актывізацыю падарожжаў бізнесменаў, турыстаў, прыватных асоб.
Дарэчы, па дадзеных Пагранкамітэта, за мінулы год у Беларусі пабывала каля сямі мільёнаў грамадзян з-за мяжы. Думаецца, сёлета гэтая лічба будзе павялічана.
З прыхільнасцю сустрэлі паведамленне аб бязвізамым рэжыме і ў нашай краіне, і за яе межамі. Інтэрнэт адклікнуўся шматлікімі водгукамі.
“Канешне, гэта вялікая падзея, якую мы так доўга чакалі”, - напісаў адзін з прадстаўнікоў беларускай турыстычнай фірмы, - “для дзелавых турыстаў гэта аграмадны плюс“.
Разам з тым, некаторыя карыстальнікі заўважаюць, што хацелася б, каб такі рэжым існаваў і для тых, хто карыстаецца наземным транспартам.
А некаторыя, хаця такіх і няшмат, традыцыйна бачаць пэўны негатыў ці шукаюць хітрыя таемныя замыслы. На жаль, не перавяліся яшчэ тыя, каго раздражняе шматвектарная знешняя палітыка нашай дзяржавы, імкненне пазіцыяніраваць сябе ў свеце як адкрытая міралюбівая краіна.
Тым не менш, новыя правілы ўезду ў нашу Беларусь, безумоўна, яшчэ адзін крок добрай волі, адкрытасці і міралюбства, што робіць краіну больш прывабнай для мільёнаў людзей ва ўсім свеце...

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.