Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
10.10 "Музыка для ўсіх...
В эфире: - Музыка для ўсіх

Сустракайце Паўла Вернікава! – «Беларуская калекцыя», 19.02.2017

17 Фев 2017 0
Сустракайце Паўла Вернікава! – «Беларуская калекцыя», 19.02.2017

Сусветна вядомы скрыпач Павел Вернікаў кіруе Міжнародным музычным фестывалем у Сьоне (Швейцарыя), многа і актыўна выкладае ў Венскім і Лазанскім універсітэтах. Музыкант нарадзіўся ў Адэсе, вучыўся ў Маскве, шмат гадоў таму эмігрыраваў на Захад.
У снежні 2016 года імя Вернікава з’явілася ва ўсіх сродках масавай інфармацыі у сувязі з тым, што ў музыканта скралі скрыпку, кошт якой перавышае 1,5 мільёна долараў.
Пра тое, ці ёсць надзеі знайсці інструмент, на чым цяпер іграе скрыпач і як ён адчувае сябе падчас візіту ў Беларусь – з першых вуснаў! Павел Вернікаў – госць вядучай праграмы «Беларуская калекцыя» Аліны Страшкевіч.
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, у нядзелю, 19 лютага, ў 16-30.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.