Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
20.02 "Вітаем, віншуем...
Сейчас в эфире:

«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 10.01.2019 (аўдыё)

10 Янв 2019 0
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 10.01.2019 (аўдыё)

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё разам з часопісам “Маладосць” працягвае літаратурны праект-конкурс “Бацькаўшчына светлая мая…”, прысвечаны Году малой радзімы. За снежань мы атрымалі каля 100 мастацкіх твораў ад 29 аўтараў.
Па выніках галасавання журы пераможцамі вызначаны 8 канкурсантаў.
У намінацыі “Паэзія” – Валянціна Пісарчык (вёска Камарова Мядзельскага раёна), Людміла Ардынская (аграгарадок Радзюкі Шаркаўчынскага раёна), Дар’я Забавіна (горад Орша), Вера Самагулава (вёска Марковічы Гомельскага раёна), Тамара Лазнюха (горад Пінск), Жанна Усцінава (аграгарадок Гарбавічы Чавускага раёна), Галіна Бабарыка (вёска Мачуль Столінскага раёна), у  намінацыі “Эсэ” – таксама Галіна Бабарыка, а яшчэ Таццяна Каленік (горад Мінск).
Пра тое, якім аказаўся конкурсны снежань, і пойдзе гутарка ў літаратурным “Творчым вечары”. Госці студыі – паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікола Мятліцкі, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, намеснік галоўнага рэдактара “Маладосці” Дзмітрый Шулюк, пісьменніца Маргарыта Латышкевіч, рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Маргарыта Прохар, а таксама ўдзельнікі конкурсу Таццяна Каленік, Галіна Бабарыка, Вера Самагулава. У праграме прагучаць творы пераможцаў конкурсу, якія будуць надрукаваны ў №1 часопіса “Маладосць” за 2019 год.
Наш конкурс “Бацькаўшчына светлая мая…” працягваецца, чакаем вашых новых твораў! Падрабязнасці на сайтах Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё радыё.бел і часопіса “Маладосць”.
Пачатак эфіру праграмы «Творчы вечар» – 10 студзеня ў 21-05.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.