Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
13.11 "Настрой!"
В эфире: Повалий Таисия - Только меня тебе не хватало

«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 20.12.2018

20 Дек 2018 0
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 20.12.2018

Сёлетні год багаты на літаратурныя юбілеі. Пра 125-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага мы згадвалі не раз на працягу года, але такая ж пашанотная дата і ў яго жонкі – пісьменніцы і перакладчыцы Леанілы Чарняўскай. Яна не толькі была вернай і надзейнай спадарожніцай жыцця свайго таленавітага мужа, але і сама пакінула цікавую спадчыну.
Пра жыццёвыя і творчыя скрыжалі пісьменніцы Леанілы Чарняўскай – гутарка ў праграме «Творчы вечар» з малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алесей Чарнавокай. Фрагмент апавядання Леанілы Чарняўскай “Жук” прагучыць у выкананні артысткі  Лікі Пташук.
У эфіры «Творчага вечара» вы таксама пачуеце не друкаваныя раней вершы яшчэ адной юбіляркі сёлетнега года – паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч.
Праграма выйдзе ў эфір 20 снежня ў 21-05.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.