Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
11.40 "Дзелавы радыёпа...
В эфире: - Дзелавы радыёпартал

«Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 18.01.2019

18 Янв 2019 0
«Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 18.01.2019

Чарговы выпуск праграмы «Творчы вечар» прысвечаны памяці выдатнага польскага музыканта беларускага паходжання Чэслава Немена. 17 студзеня   споўнілася 15 гадоў,  як  ён  пайшоў з  зямнога  быцця. Ёсць падзеі і даты, што даюць нагоду і парадавацца, і пасумаваць. Парадавацца таму, што былі  людзі, якія ўпрыгожылі яркімі промнямі свайго таленту наша жыццё, пасумаваць таму, што многія з іх занадта рана пакінулі гэты свет. Чэслаў Немен не дажыў да свайго 65-годдзя ўсяго толькі месяц. Сёлета, 16 лютага,  яму споўнілася б 80. Гэтыя дзве даты сталі нагодай успомніць легендарнага творцу з  асобамі, якія робяць вялікі ўнёсак ва ўшанаванне яго памяці.
Пачатак эфіру – 18 студзеня ў 21-05.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.