Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
07.00 "Радыёфакт".
В эфире: - Рэклама..

“Тыдзень памяці” народнага артыста СССР Расціслава Янкоўскага - 1-7 жніўня 2016 года

29 Июл 2016 0
“Тыдзень памяці” народнага артыста СССР Расціслава Янкоўскага - 1-7 жніўня 2016 года

З 1 па 7 жніўня на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё пройдзе “Тыдзень памяці” народнага артыста СССР Расціслава Янкоўскага.
З 1957-га года і да апошніх сваіх дзён Расціслаў Іванавіч Янкоўскі аддана служыў сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага. Сотні цудоўных, яркіх, незабыўных вобразаў было створана ім за гэты час у самых розных спектаклях паводле класікі і твораў сучасных аўтараў: У.Шэкспіра, Ф.Шылера, М.Горкага, А.Арбузава, В.Розава, Д.Меражкоўскага, А.Астроўскага, А.Чэхава, М.Булгакава, А.Гельмана, К.Губарэвіча, А.Адамовіча, А.Петрашкевіча, А.Дударава ды многіх іншых.
Выбітны  талент, моцны тэмперамент, уменне пранікнуць у самыя глыбіні чалавечай душы, выключная працавітасць дазвалялі акцёру тварыць на сцэне цуды. Без перабольшання, 60 гадоў публіка ішла ў тэатр Горкага “на Янкоўскага”. Ім захапляліся, яго любілі, яму апладзіравалі з асаблівай сімпатыяй.
У фондах Беларускага радыё захоўваецца шмат пастановачных работ, у якіх заняты Р.Янкоўскі. Гэта і радыёспектаклі, і мастацкае чытанне класічнай паэзіі, і, канечне, -- радыёверсіі тэатральных спектаклей.
З 1 па 7 жніўня ў “Тэатры Беларускага радыё” ў 22 гадзіны 5 хвілін прагучаць спектаклі, у якіх галоўныя ролі выконвае народны артыст СССР Расціслаў Янкоўскі.
1 і 2 жніўня -- музычная радыёпастаноўка “Спартак” паводле аднайменнага рамана Рафаэла Джаваньёлі (Спартак),
2 жніўня слухайце вершы А.Пушкіна ў выкананні Р.Янкоўскага,
3 і 4 жніўня -- радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага “Двое на арэлях” па п’есе Уільяма Гібсана (адвакат Джэры),
5 жніўня – радыёпастаноўка “Рамантычная гісторыя” паводле апавядання Валерыя Паваляева (Любімаў),
6 і 7 жніўня -- радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага “Макбет” па аднайменнай трагедыі Уільяма Шэкспіра (Макбет).

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.