Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
08.00 Раніца з Беларус...
В эфире: Мусвидас Руслан - Сердце не предаст

Уласны стыль “нэарамантычнай” Галіны Гарэлавай – “Тэрыторыя гуку”, 14.01.2017

13 Янв 2017 0
Уласны стыль “нэарамантычнай” Галіны Гарэлавай – “Тэрыторыя гуку”, 14.01.2017

Творы Галіны Гарэлавай іграюць башметаўскія “Салісты Масквы” і многія іншыя вядомыя музыканты розных краін, а на афішах, побач з яе імем, нярэдка можна ўбачыць удакладненне “сусветная прэм'ера”. Нягледзячы на сур’ёзны статус аднаго з самых вядомых сучасных беларускіх кампазітараў, у паўсядзённым жыцці яна – неверагодна адкрыты і шчыры чалавек. Кожнае яе інтэрв’ю так і просіцца быць разбраным на цытаты. Ніводнага слова – праходнага. Бо ўсё – пра прафесію, пра музыку, пра прызванне і, уласна, пра само жыццё.
Інтэрв’ю з загадчыкам кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі, прафесарам, кампазітарам Галінай Гарэлавай слухайце ў праграме “Тэрыторыя гуку” у суботу, 14 студзеня, у 21-00.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.