Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
 
В эфире: РЭТРА - Ю.Смірноў

“Юбілейны тыдзень” да 110-годдзя з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі Ірыны Ждановіч.

09 Сен 2016 0
“Юбілейны тыдзень” да 110-годдзя з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі Ірыны Ждановіч.

“Юбілейны тыдзень” да 110-годдзя з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі Ірыны Ждановіч ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё з 12 па 18 верасня 2016  года пройдзе “Юбілейны тыдзень”.
Ірына Ждановіч – дачка стваральніка і першага мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага тэатра Фларыяна Ждановіча. Менавіта бацька прывёў яе на тэатральную сцэну. У 11 гадоў Ірына сыграла ролю хлопчыка ў яго спектаклі  “Раскіданае гняздо” па п’есе Янкі Купалы, а з 14 гадоў ужо была залічана ў штат Беларускага дзяржаўнага тэатра. І ўсё сваё жыццё Ірына Фларыянаўна прысвяціла купалаўскаму тэатру.
Спачатку бліскуча  выконвала  ролі травесці, а пасля спектакля “Бацькаўшчына” К.Чорнага, у якім Ірына Ждановіч сыграла Марыльку, да яе прыйшла  слава драматычнай актрысы. Яе рэпертуар быў шырокі і разнастайны: Машачка з аднайменнай п’есы А.Афінагенава, Аня са спектакля “Канстанцін Заслонаў” па п’есе А. Маўзона, за якую ёй  была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР, шэкспіраўская Джульета, Нора з аднайменнай п’есы Г. Ібсена, Цётка са спектакля “Шчасце паэта” па п’есе В.Віткі, Вера Каламійцава з “Апошніх” М. Горкага ды шмат іншых.
Гераіні Ждановіч – натуры рамантычныя, самаахвярныя, мужныя, гатовыя да выпрабаванняў, яны заўсёды сцвярджалі маральную чысціню і чалавечую годнасць. Драма кожнай з іх у выкананні таленавітай актрысы гучала як прысуд несправядлівасці і бездухоўнасці.
На працягу “Юбілейнага тыдня” ў “Тэатры Беларускага радыё” прагучаць радыёкампазіцыі спектакляей Нацыянальнага  акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, у якіх  народная артыстка Беларусі Ірына Ждановіч выконвае галоўныя ролі. У панядзелак, аўторак і сераду -- “Рамэо і Джульета” паводле трагедыі Уільяма Шэкспіра (Джульета, 1952), у чацвер і пятніцу – “Позняе каханне” па п’есе А.Астроўскага (Людміла, 1953), а ў суботу і нядзелю – “Канстанцін Заслонаў”  па п’есе А. Маўзона (Аня, 1950).

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.