Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
15.20 "Музыка для ўсіх...
В эфире: Солодуха Александр - Для Вас пою

“Юбілейны тыдзень” заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Веры Кавалеравай 11-17.07.2016

12 Июл 2016 0
“Юбілейны тыдзень” заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Веры Кавалеравай 11-17.07.2016

З 11 па 17 ліпеня 2016  года ў “Тэатры Беларускага радыё” -- “Юбілейны тыдзень” заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Веры Кавалеравай.
Больш за 30 гадоў Вера Кавалерава аддана служыць сцэне Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, а таксама шмат здымаецца ў кіно. За гэты час ёю сыграна сотня розных роляў як паводле класікі, так і сучасных твораў.  У яе рэпертуары шмат цудоўных казачных персанажаў, артыстка вельмі арганічная ў ролях падлеткаў, якія адрозніваюцца шчырасцю перажыванняў, тэмпераментам і ўзрушанасцю пачуццяў.
У фондах Беларускага радыё захоўваецца шмат радыёспектаклей з удзелам Веры Кавалеравай. На працягу “Юбілейнага тыдня” прагучаць:
11 ліпеня – фрагмент радыёспектакля ў васьмі частках “Пачакай, затрымайся…” паводле аўтабіяграфічнай тэтралогіі пісьменніцы Алены Васілевіч. Гэта адна з першых работ Веры Кавалеравай на Беларускім радыё ў жанры радыёспектакля. Рэжысёр Таццяна Аляксеева. У галоўнай ролі Ганькі – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Кавалерава. Год запісу – 1972-гі.
12-13 ліпеня -- радыёпастаноўка “Нявыдуманыя гісторыі з жыцця пяцікласніка Алеся Пятрашкі”  паводле аповесці пісьменніка Аляксея Якімовіча. Рэжысёр Валянціна Кернажыцкая. У галоўнай ролі Алеся – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Кавалерава. Год запісу – 1986-ы.
13 ліпеня -- інсцэніраваная казка Рыгора Остэра “Незаселены востраў”. У ролі малпы -- заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Кавалерава. Год запісу – 1995-ы.
15 ліпеня -- радыёкампазіцыя “Міхасёвы прыгоды” паводле аднайменнай паэмы і вершаў народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Рэжысёр Галіна Уладамірская. У ролі хлопчыка Міхася – заслужаная артыстка Беларусі Вера Кавалерава. Год запісу 1988-ы.
16-17 ліпеня – радыёспектакль “Адзін лапаць, адзін чунь” паводле аповесці пісьменніка Міхася Стральцова. Рэжысёр Зінаіда Паўлоўская. У галоўнай ролі хлопчыка Іванкі – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Кавалерава. Год запісу – 1995-ы.
Пачатак трансляцый у 22.05.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.