Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
14.10 "Настрой!" (прац...
В эфире:

«Юбілейны тыдзень» Арнольда Памазана – «Тэатр Беларускага радыё», 10–16.06.2019

14 Июн 2019 0
«Юбілейны тыдзень» Арнольда Памазана – «Тэатр Беларускага радыё», 10–16.06.2019

На Першым нацыянальным канале Беларускага радыё з 10 па 16 чэрвеня 2019 года праходзіць «Юбілейны тыдзень» народнага артыста Беларусі Арнольда Памазана да 80-годдзя з дня нараджэння.
Арнольд Кандратавіч Памазан – з кагорты выбітных акцёраў-купалаўцаў. Галоўнай драматычнай сцэне краіны аддадзена больш за паўстагоддзя. Ён прыйшоў сюды пасля сканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута ў 1967-м годзе і да гэтага часу працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Глядач ведае і любіць Арнольда Памазана як цудоўнага выканаўцу вострахарактарных і камедыйных роляў. Чаго варты толькі адзін яго пан Адольф Быкоўскі са славутай купалаўскай «Паўлінкі»! А за свой доўгі тэатральны век артыст стварыў сотні вобразаў ў самых розных спектаклях паводле твораў беларускай, рускай і замежнай літаратуры. Усе яны вызначаюцца моцным унутраным напаўненнем, мяккім гумарам, пластычнасцю, музыкальнасцю.
Арнольд Памазан даўно і плённа супрацоўнічае з Беларускім радыё. У яго радыйным рэпертуары – больш за сотню самых розных камедыйных і драматычных роляў, шмат працаваў артыст і ў казачным жанры, і як выканаўца паэтычных кампазіцый.
На гэтым «Юбілейным тыдні» ў «Тэатры Беларускага радыё» прагучаць радыёспектаклі і пастаноўкі з удзелам народнага артыста Беларусі Арнольда Памазана:
«Парыж на свеце ёсць» паводле казкі Уладзіміра Караткевіча «Верабей, сава і птушыны суд» (Заяц) – 10 чэрвеня;
фрагмент радыёспектакля «Сымон-музыка» паводле паэмы Якуба Коласа (паляўнічы Даніла) – 11 чэрвеня;
«Не кажы гоп» па аднайменнай п’есе Ніла Гілевіча (Пацяруха) – 12 чэрвеня;
фрагмент радыёспектакля «…І няма шляху чужога» паводле аповесці Уладзіміра Саламахі (Іосіф Кучынскі) – 13 чэрвеня;
радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Парог» па п’есе Аляксея Дударава (Буслай) – 14-16 чэрвеня.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры штодзённа ў 22-10.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.