Слушать в отдельном окне
Прямо сейчас
00.10 "Музыка для ўсіх...
В эфире: - Музыка для ўсіх

Юбілейны тыдзень Таццяны Мархель – «Тэатр Беларускага радыё», 21-27.01.2019

21 Янв 2019 0
Юбілейны тыдзень Таццяны Мархель – «Тэатр Беларускага радыё», 21-27.01.2019

З 21 па 27 студзеня на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё – «Юбілейны тыдзень» народнай артысткі Беларусі Таццяны Мархель, да 80-годдзя з дня нараджэння.
Наш слухач добра ведае яе цудоўныя тэатральныя і кінаролі. Доўгі час Таццяна Мархель працавала ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа, потым – у Тэатры-студыі кінаакцёра. Апошнія больш за 20 гадоў гледачы ходзяць на спектаклі з яе ўдзелам у Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. А яшчэ прыхільнікі таленту Таццяны Рыгораўны ведаюць яе як непаўторную выканаўцу шматлікіх народных беларускіх песень. Увасабляючы на сцэне народныя жаночыя вобразы, актрыса імкнецца захоўваць адметнасць сваіх гераінь, арганічна і глыбока пранікае ў сутнасць нацыянальнага характару. У 2004-м годзе за асабісты ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва і за высокае выканальніцкае майстэрства Таццяна Мархель узнагароджана медалём Францыска Скарыны.
У фондах Беларускага радыё захоўваецца некалькі радыёспектаклей і пастановак, у якіх народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель выконвае  галоўныя ролі. А таксама – унікальныя запісы мастацкага чытання ёю твораў беларускай класічнай і сучаснай паэзіі.
На гэтым, “Юбілейным тыдні”, у “Тэатры Беларускага радыё” прагучаць:
21 студзеня – радыёспектакль “Казарма” па п’есе Леаніда Шчэрбача,  
22 студзеня – паэтычна-музычная кампазіцыя “І свечкі ў святла святыя служкі”,
23 студзеня – радыёспектакль “Жыў на свеце князік Менск” паводле твораў Валянціны Аколавай,
24 студзеня – паэтычны радыёспектакль “Завея крысом Калядзе махае” паводле вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна,
25 студзеня – радыёспектакль “Жаніцьба” па п’есе Івана Шальманава,  
26 студзеня – музычны радыёспектакль “Прыгоды новага калабка” паводле п’есы-казкі Пятра Васючэнкі,
27 студзеня – радыёспектакль “Сцяжынкі-сцяжыначкі” па п’есе Алы Саскавец.
Праграма «Тэатр Беларускага радыё» выходзіць штодзённа ў 22-10.

Комментарии

Комментариев пока нет
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.