Слухаць у асобным акне
Прама зараз
Сейчас в эфире:

Спецпраекты

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё сумесна з літаратурна-мастацкім часопісам “Маладосць” у новым вяшчальным сезоне 2018-2019 гг. арганізуе праект-конкурс “Бацькаўшчына светлая мая”, прысвечаны Году малой радзімы.

Удзельнікі конкурса атрымаюць магчымасць выказаць сваю любоў да роднай зямлі, паказаць яе прыгажосць, гісторыю, культуру ў мастацкай форме: вобразна, шчыра, арыгінальна.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях “Паэзія” і “Эсэ”. Вызначаны тры ўзроставыя катэгорыі: да 16 гадоў, 16-35 гадоў, 35+.

Падчас правядзення конкурса плануюцца радыёэфіры з чытаннем лепшых твораў, удзелам аўтараў у праграмах Першага нацыянальнага канала “Літаратурны калейдаскоп”, “Спецыяльны праект”, “Творчы вечар”, а таксама публікацыя лепшых твораў у часопісе “Маладосць”.

Вынікі мяркуецца падвесці ў верасні наступнага года. Падрабязнасці на радыё.бел.


Палажэнне. Спампаваць

Возврат к списку