Слухаць у асобным акне
Сейчас в эфире:

Маладыя таленты Беларусі

4 мая ў 14:30 ля стэнда Белтэлерадыёкампаніі ў рамках XXII Міжнароднай спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі" адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі", які праводзіў Першы нацыянальны канал Беларускага радыё.

Сёлета ўдзельнікамі праекта захацелі стаць 332 канкурсанты, сярод якіх 178 - у намінацыі "Эстрадны вакал", 101 - "Інструментальная музыка (салісты)", 18 - "Інструментальная музыка (дуэт, трыа, квартэт)", 35 - у намінацыі "Спадчына".

Творчасць канкурсантаў ацэньвала прафесійнае журы на чале са старшынёй, народным артыстам Беларусі, намеснікам старшыні Беларускага саюза кампазітараў Эдуардам Зарыцкім.

У склад журы таксама ўвайшлі народная артыстка Беларусі Ядвіга Паплаўская; кампазітар, загадчыца аддзялення "Мастацтва эстрады" Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Алена Атрашкевіч; кандыдат мастацтвазнаўства, член праўлення Беларускага саюза кампазітараў, дацэнт кафедры гісторыі музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Наталля Ганул; дацэнт кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Святлана Сітнікава; салістка аркестра заслужанага калектыву Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь Валянціна Альшанская.

Вынікі праслухоўвання жывога выканання ў Вялікай студыі Дома радыё наступныя:

у намінацыі "Эстрадны вакал":

- Гран-пры - Круглік Ірыне (17 гадоў, Магілёў);

Малодшая ўзроставая катэгорыя, (10-12 гадоў):

1 месца - Пехцеравай Арыне (10 гадоў, Магілёў),

2 месца - Вітолс Алесі (10 гадоў, Слуцк),

3 месца - Андрэевай Акуліне, (11 гадоў, Мінск),

Саколікаву Яраславу (11 гадоў, Мінск);

Сярэдняя ўзроставая катэгорыя (13-16 гадоў):

1 месца - Калацілкінай Кацярыне (16 гадоў, Мінск),

2 месца - Хмялеўскай Анфісе (15 гадоў, Мінск),

3 месца - Савені Даніілу (13 гадоў, Слуцк),

Шынкарэнку Ільі (14 гадоў, Магілёў);

Старэйшая ўзроставая катэгорыя (17-21 год):

1 месца - Кудраўцавай Арыне (17 гадоў, Маладзечна),

2 месца - Ігнаценцы Дарэне (19 гадоў, Мінск),

3 месца - Нікіціну Дзмітрыю (21 год, Крупкі),

Шапялевіч Валерыі (18 гадоў, Магілёў);

у намінацыі "Інструментальная музыка, салісты":

- Гран-пры - Блінковай Кацярыне (15 гадоў, Мінск);

Малодшая ўзроставая катэгорыя (10-12 гадоў):

1 месца – Глазу Івану (труба) (11 гадоў, Бабруйск),

2 месца - Асіпенцы Кіры (цымбалы) (12 гадоў, Мінск),

3 месца - Баевічу Уладзіславу (скрыпка) (11 гадоў, Мінск);

Сярэдняя ўзроставая катэгорыя (13-16 гадоў):

1 месца - Кокіну Ільі (домра) (16 гадоў, Магілёў),

2 месца - Мянькову Арсенію (габой) (16 гадоў, Мінск),

3 месца - Фаміч Алісе (фартэпіяна) (13 гадоў, Жодзіна);

Старэйшая ўзроставая катэгорыя (17-21 год):

1 месца - Тарасенку Уладзіславу (баян) (18 гадоў, Магілёў),

2 месца - Баханко Дар'і (цымбалы) (17 гадоў, Мінск),

3 месца - Уваравай Анастасіі (арфа) (17 гадоў, Мінск);

у намінацыі "Інструментальная музыка, ансамблі":

- Гран-пры - квартэту флейтыстаў (Багачовай Наталлі, Вільчык Лізавеце, Цітову Юрыю, Шадрыной Зоі, Мінск),

1 месца - інструментальнаму дуэту "Зорачкі" (Захаркевіч Ульяне, Рыбенковай Вікторыі, цымбалы, Слонім),

2 месца - фартэпіяннаму дуэту Багданавай Соф'і, Леанавец Яне (Мінск),

3 месца - інструментальнаму дуэту "Натхненне" (Вяргейчыку Міхаілу, Вяргейчыку Сяргею, Мінск);

у намінацыі "Спадчына":

- Гран-пры - Бурло Паліне (16 гадоў, Мінск);

Салісты:

1 месца - Муравіцкай Паліне (13 гадоў, Мінск),

2 месца - Мелех Аляксандры (17 гадоў Мінск),

3 месца - Саламонік Веры (14 гадоў, Мінск);

Ансамблі:

1 месца - ансамблю народнай музыкі "Бараўлянская крынічка" (Арцюкевіч Ангеліне, Брыль Дане, Уласавай Веры, Варонінай Уладзіславе, Жураўлёвай Аляксандры Калядзе Ангеліне, Саковіч Маргарыце, Сінкевіч Вікторыі, Цітко Марыі, Бараўляны),

2 месца - узорнаму вакальнаму ансамблю "Асалода" (Сплендар Ганне, Емяльянчыкавай Маргарыце, Сярчэні Вераніцы, Майлычцы Наталлі, Грачусе Дар'і, Салігорск),

3 месца - этна-фолк дуэту Бурло Апалінарыі і Філіповіч Уладзе (Мінск);

Спецыяльныя дыпломы:

"За артыстызм" - вакальнай групе ўзорнага ансамбля народнай музыкі "Танок",

"За артыстызм" - дуэту "Усмешка" (Завяртнёў Назар, баян, Герасіменка Хрысціна, домра, Бабруйск),

"За артыстызм" – Аб’едавай Ганне,

"За віртуознасць выканання" - Курловічу Мікіту,

"За выразнае выкананне песні беларускага аўтара" - Ламацы Ангеліне,

"За выканальніцкую выразнасць" - Рыбенковай Вікторыі,

"За праніклівасць выканання" - Булатоўскай Анастасіі,

"За творчы пошук" - Тэрзі Марыі,

"За творчую індывідуальнасць" - Абдэкальдэр Марыям,

"За творчую індывідуальнасць" - Кебікавай Наталлі,

"За творчую індывідуальнасць" - Крнета Маланні,

"За творчую індывідуальнасць" - Сяліцкай Ксеніі,

"За творчую індывідуальнасць" - Цітовай Алене,

"За творчую харызму і выканальніцкае майстэрства" - Мазалю Нікану,

"За творчую харызму" - Цітовіч Ганне,

"За пачуццё стылю" - Сідаравай Юліі,

"За яркі сцэнічны вобраз" - фольк-медыя групе "Сонейка",

"За яркі сцэнічны вобраз" - Альхафес Марыі,

"За яркі сцэнічны вобраз" - Мармыш Яне,

"За яркі сцэнічны вобраз" - Філіповіч Уладзе,

"За яркі сцэнічны вобраз" - Фургал Ніколь,

"За яркае выкананне аўтарскага твора" - Новік Маргарыце,

"За яркае раскрыццё вобразу" - Звягаву Івану,

" За яркае раскрыццё вобразу" - Ляскоўскай Анастасіі,

" За яркае раскрыццё вобразу" - Шценнікаву Антону,

"За яркую інтэрпрэтацыю твора беларускага аўтара" - Часлаўскай Дар'і,

"Надзея" - Дзмітрачковай Анастасіі,

"Надзея" - Фамічу Алесю.