Нездарма літаратуру называюць чалавеказнаўствам. Яна дае магчымасць глыбокага пранікнення ў свет чалавечай душы праз мастацкія вобразы і сюжэты, раскрывае сутнасць жыццёвых з’яў і падзей. Яе прысутнасць у эфіры пацвярджае не толькі пазнавальную і выхаваўчую функцыі радыё, але яшчэ і эстэтычна-філасофскую, спрыяе ўдасканаленню мастацкага густу радыёслухачоў. І ў гэтым вялікая роля літаратурна-мастацкага вяшчання, як носьбіта высокай нацыянальнай культуры.
«Да 100-годдзя Беларускага радыё. Сустрэчы ў літаратурнай студыі: Казімір Камейша» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госць праграмы – лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, пісьменнік, у мінулым – наш калега, супрацоўнік літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага радыё Казімір Камейша.
«Творчы вечар» за 13 лістапада ў 21.05.