Падзяліцца:
23 Мая 2015
24 мая ў праграме “Бонус” пагаворым пра паркі, бо як раз у гэты дзень адзначаецца Еўрапейскі  дзень паркаў. Першы раз  гэты Дзень быў адзначаны ў 1999 годзе, і зараз адзначаецца штогод. Еўрапейскі дзень паркаў сімвалізуе міжнародную салідарнасць у справе аховы прыродных тэрыторый. У гэты дзень звычайна ладзяцца  шматлікія мерапрыемствы  на тэрыторыі і вакол заказнікаў: адкрываюць тэматычныя выставы, чытаюць лекцыі, паказваюць фільмы, праводзяць новыя экскурсіі, арганізуюць дзіцячыя і дарослыя праграмы і фестывалі, мэта якіх - звярнуць увагу  на натуральную прыгажосць еўрапейскай прыроды, яе культурных каштоўнасцей.    

А вы, сябры, любіце гуляць у парках? У вашым горадзе ёсць ваш любімы? Альбо вы жывяце ў вёсцы, а побач - вядомы заказнік ці проста лес і рэчка? Магчыма, вам здаралася іх абараняць ад браканьераў? Чакаем вашых меркаванняў у 18.00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: