На працягу тыдня з 10 па 16 лістапада ў «Тэатры Беларускага радыё» – «Юбілейны тыдзень» народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка да 105-годдзя з дня нараджэння.
Творчасць Андрэя Макаёнка – цэлая эпоха ў тэатральнай культуры Беларусі. Яго драматургічныя творы ставіліся ў тэатрах больш чым 80 краін свету. Вострая сатыра была галоўным складнікам п’ес гэтага вядомага драматурга. Фенаменальны ўзлёт творчасці Андрэя Макаёнка ў 50-70-х гадах мінулага стагодзя дасюль застаецца яркім прыкладам у гісторыі нацыянальнага тэатральнага мастацтва. Як падкрэслівае крытыка, ён умеў будаваць твор з «хітрынкай», з «сакрэтам». Драматург заўважаў заганы там, дзе яны былі, дабіраўся да іх сутнасці з дапамогай сатыры. А сатыра, як вядома, – зброя вострая…
Шмат спектаклей па п’есах Андрэя Макаёнка захоўваецца ў фондах Беларускага радыё, у якіх заняты артысты розных пакаленняў. На працягу «Юбілейнага тыдня» ў «Тэатры Беларускага радыё» прагучаць:
10-11 лістапада – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнга тэатра імя Янкі Купалы «Трыбунал» па аднайменнай п’есе Андрэя Макаёнка;
12-13 лістапада – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Лявоніха на арбіце» па аднайменнай камедыі Андрэя Макаёнка;
14-16 лістапада – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Таблетку пад язык» па аднайменнай п’се Андрэя Макаёнка.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).