Сёння 224 тысячы человек заняты ў сельскай гаспадарцы. Адзін аграрый дае работу амаль 10 гарадскім работнікам. Раслінаводы і жывёлаводы краіны ствараюць трывалую рэсурсную базу для вытворчасці канкурэнтаздольнай гатовай прадукцыі. Беларусы ў поўнай меры забяспечаны харчаваннем. Значны аб'ём айчынныя прадпрыемствы выгадна прадаюць на экспарт. 9 мільярдаў долараў, як падлічылі ў Мінсельгасхарчы, складзе выручка па выніках года.
Захаваць лінію росту дапамагае выставачная дзейнасць. Падчас 31-ай Міжнароднай спецыялізаванай выставы «ПрадЭкспа-2025» у партфелях заказаў беларускіх сельгасвытворцаў з'явіліся новыя адрасы.
З якой сыравіны вырабляюцца прадуктовыя брэнды? Дзе выгадна прадаваць навінкі? Якая прадукцыя рэнтабельная? Хто лідар па якасці? Пра што мараць аграрыі?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 15 лістапада ў 6.25 і 23.00.

