На сыходзе восені аграрыі краіны ўбіраюць апошнія гектары позніх культур і тым самым завяршаюць сельскагаспадарчы сезон. Нягледзячы на прыродныя катаклізмы, сапраўдныя гаспадары беларускай зямлі прадэманстравалі прафесіяналізм і вытрымку. Гарантам харчовай бяспекі сталі рэкорды на палетках і станоўчая дынаміка ў экспарце. Упершыню сабрана амаль 11 мільёнаў тон збожжа з улікам рапсу. Створана трывалая рэсурсная база для жывёлагадоўлі, вытворчасці канкурэнтаздольнай гатовай прадукцыі.
Дзе запатрабавана беларускае харчаванне? Чаму скарачаецца колькасць работнікаў у АПК? Якая тэхніка аблягчае работу? Якія бонусы прывабліваюць моладзь?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Мы – Беларусь» – 13 лістапада ў 6.20 з паўторамі ў 10.30 і 15.30.

