ГОД НАРОДНОГО ЕДИНСТВА У Беларусі 2021-ы год пройдзе пад знакам народнага адзінства. У нашай краіне на працягу стагоддзяў поплеч жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, рэлігій і культур. Гэта разнастайнасць стала візітнай карткай Беларусі, яе ўнікальнай спадчынай і бясцэнным дарам продкаў, што неабходна чаго б гэта ні каштавала захаваць дзеля міру і згоды ў грамадстве, дабрабыту і працвітання будучых пакаленняў.

Гэта задача набывае асаблівую важнасць ва ўмовах працэсаў глабалізацыі, сутыкнення інтарэсаў буйных сусветных ігракоў, няспынных інфармацыйных, а часам і гарачых войнаў, эканамічных, палітычных і сацыяльных выклікаў сучаснасці. Маладая беларуская суверэнная дзяржава апынулася на скрыжаванні гэтых падзей.

Хоць за гады незалежнасці было многае дасягнута, Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што будучая Беларусь стане лепшай за цяперашнюю:  

"У нас няма часу ісці назад і праходзіць пройдзенае. Мы абавязкова створым Беларусь будучага, і яна будзе лепшая за цяперашнюю. Нам усім, хто бачыць свет па-рознаму, трэба ўсвядоміць, што ў нас адзіная каштоўнасць - кавалачак зямлі ў цэнтры Еўропы. Іншага не дадзена. І ў імя захавання яго для дзяцей давайце перагорнем старонку пройдзенага і будзем разам пісаць новую главу незалежнай Беларусі". 

Кіраўнік дзяржавы заклікаў усіх грамадзян жыць сваім розумам, ствараць каштоўнасці ўласнымі рукамі, берагчы, даражыць і любіць так, як могуць толькі беларусы - разумная, талерантная, накіраваная ў будучыню нацыя. "І калі мы хочам "людзьмі звацца", мы гэта зробім!" - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.  


Відэа