Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута глебазнаўства і аграхіміі Нацыянальнай акдэміі навук МІКАЛАЙ ЦЫБУЛЬКА – у праграме «Актуальны мікрафон» з ДЗМІТРЫЕМ РУБАШНЫМ і АЛЕНАЙ ШВАЙКО.
Як змяніла жыццё беларусаў адна з самых буйных тэхнагенных катастроф на планеце? Наколькі прынятыя дзяржавай меры дазволілі абараніць людзей і захаваць гаспадарчыя рэсурсы нашай зямлі і чаго гэта каштавала? Што робіцца сёння, каб нябачная, але смяротная радыяцыйная пагроза не перашкаджала нармальнаму жыццю? Наш госць дасканала валодае цікавымі і важнымі лічбамі і фактамі!