Загадчык аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук СЯРГЕЙ ТРАЦЦЯК – у праграме «Актуальны мікрафон» АЛЕНЫ ШВАЙКО і НАТАЛЛІ СЦЁПАЧКІНАЙ.
Дзень Вялікага Кастрычніка, як ён некалі называўся, сёння ацэньваюць і каменціруюць па-рознаму. Паспрабуем і мы разам з экспертамі асэнсаваць, як падзеі векавой даўнасці паўплывалі на жыццё свету і якое значэнне маюць да станаўлення беларускай дзяржаўнасці…