Намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» АЛЯКСАНДР ШАЦЬКО – у праграме «Актуальны мікрафон» ПАЎЛА ЛАЗОВІКА і АЛЕНЫ ШВАЙКО.
Усенароднае абмеркаванне праекта абноўленай Канстытуцыі знаходзіцца ў актыўнай фазе. Кожны грамадзянін можа выказаць свае прапановы ў працоўным калектыве і праз розныя рэсурсы органаў улады і грамадскіх арганізацый. Дыялогавыя пляцоўкі і грамадскія прыёмныя РГА «Белая Русь» таксама чакаюць усіх неабыякавых да будучага краіны. Наш госць адказаў на пытанні радыёслухачоў у прамым эфіры.