Канікулы – час, які лепей бавіць не толькі з захапленнем, але і з карысцю. Пра гэта дакладна ведаюць удзельнікі восеньскага маладзёжнага інтэнсіву «СMART Лідар-2020». На ўтульнай пляцоўцы, у афлайн-фармаце можна атрымаць веды па аратарскім майстэрстве, вызначыцца з будучай прафесіяй і сфарміраваць лідарскія якасці.
Госці чарговага выпуску праграмы «Пакаленне XXI» – арганізатары праекта – каардынатар рэсурснага цэнтра маладзёжных ініцыятыў «Ступені» АЛЯКСАНДР АЛЯКСЕЕЎ, каардынатар гарадскога праекта «Мінская ліга маладых лідараў» КАЦЯРЫНА РЭВЯНОК і школьнікі-ўдзельнікі форума.
Праграма ў эфіры у суботу, 7 лістапада, у 11-20.
