Прарэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі АЛЕНА КАСЬЯНІК – госця вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА і ПАЎЛА ЛАЗОВІКА.
У Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны прадугледжаны інавацыйныя падыходы да адукацыі, у тым ліку для грамадзян ва ўзросце. Як на з'яўленне новых і змяненні запатрабаванасці і папулярнасці звычных прафесій адгукаецца айчынная сістэма прафесійнай адукацыі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі? Што прапануецца для людзей з абмежаванасцямі, перад- і пенсійнага ўзросту, ці цэніцца наша падрыхтоўка спецыялістаў у краінах-суседках?..