Што такое сямейны адпачынак? Цудоўна, калі ён уключае актыўнасць – сумесныя гульні, заняткі па душы, абавязкова размовы, смех, душэўнае ўзбагачэнне. Здаецца, кожны з нас мае ўяўленне пра сямейны ўікэнд і формула добрага адпачынку ў кожнага свая. Ты не менш, новыя ідэі ніколі не будуць лішнімі.
Прадстаўнікі Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі – загадчыца сектара КАЦЯРЫНА КАМЛАЧ, куратар праекта «У коле сям'і» КАЦЯРЫНА БІЛАН і куратар праекта «Элегантны ўзрост» МІКІТА ЗАЛЕСКІ – у гасцях у НАСТАССІ ЕРМАЛЮК расказалі, як яны арганізуюць актыўны вольны час для ўсёй сям'і.