Віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ДЗМІТРЫЙ ДАЎГАЛЁНАК – госць вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» ПАЎЛА ЛАЗОВІКА і ВІКТОРЫІ УРБАНОВІЧ.
У чым асаблівасці падрыхтоўкі нашых атлетаў да Алімпіяды ў Токіо, колькі атрымана ліцэнзій і ў якіх відах спорту будзе прадстаўлена Беларусь? Абмеркавалі пачуццё патрыятызму, ці адбіліся на «баявым духу» спартсменаў пандэмія і палітычны настрой у грамадстве, адносіны да допінгу, матэрыяльную базу, новую форму і экіпіроўку. Госць адказаў на пытанні радыёслухачоў і анансаваў хуткія цікавыя сустрэчы прадстаўнікоў вялікага спорту з жыхарамі рэгіёнаў!